ЦВК папярэдзіў Рымашэўскага і Статкевіча, але пакінуў іх кандыдатамі
Іх пакаралі за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада.
Нягледзячы на хадайніцтвы прадстаўнікоў кандыдатаў, якія ўказвалі на тое, што супраць Рымашэўскага і Статкевіча не вядзецца ніякай адміністрацыйнай ці крымінальнай вытворчасці, паводле якой іх могуць прызнаць вінаватымі ў парушэнні беларускага заканадаўства, ЦВК аднагалосна прагаласаваў за тое, каб папярэдзіць абодвух палітыкаў.
У аўторак Цэнтрвыбаркам папярэдзіў кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і Мікалая Статкевіча за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада 2010 года.