ЦВК: сігналаў аб сур’ёзных парушэннях пакуль не паступала
Звестак пра нейкія парушэнні з выбарчых участкаў у Цэнтрвыбаркам не паступала. Пра гэта Еўрарадыё заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік: “У нас працуе 18343 назіральніка, 50 — міжнародных назіральнікаў. І нейкіх сігналаў, якія сведчылі аб сур’ёзных парушэннях, якія пацягнулі б скажэнне вынікаў галасавання, пакуль не паступала”.
Нагадаем, што галасаванне працягнецца да 20 гадзін.
Нагадаем, што галасаванне працягнецца да 20 гадзін.