Цярэшчанка ў дзень выбараў казаў пра ратаванне эканомікі

Кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка ізноў прарочыць дэнамінацыю і дэфолт. На выбарчым участку, дзе Цярэшчанка здзейсніў свой выбар, ён зрабіў некалькі заяваў на тэму эканомікі. У прыватнасці, прадказаў у 2011 годзе дэнамінацыю рубля і дэфолт эканомікі, калі захаваецца дзейсная сістэма кіравання.

У сувязі з гэтым Цярэшчанка ўзгадаў пра падзенне ўзроўню жыцця насельніцтва і "валюту, якая інфлюецца", перадае БелаПАН.

Рэцэпт ратавання эканаміст прапануе ранейшы: продаж асноўных фондаў беларускіх прадпрыемстваў.