Цяжарнасць жонкі выратуе ад войска

Міністэрства абароны Беларусі выступіла з ініцыятывай пашырыць пералік адтэрміновак для прызыўнікоў. Як распавёў начальнік аддзела прызыву галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Узброеных Сіл Алег Халупка, плануецца, што адтэрміноўка будзе давацца прызыўнікам, у якіх жонка знаходзіцца ў водпуску па цяжарнасці незалежна ад тэрміна.

А таксама да першага верасня тым, хто сканчае сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы, для паступлення ў ВНУ.

Мінск-навіны