"Цёмны рыцар" сабраў пяць прэмій "Выбар народа"

Блокбастар Крыстофера Нолана "Цёмны рыцар" заваяваў пяць прызавых статуэтак на цырымоніі ўручэння прэмій People's Choice Awards ("Выбар народа") у Лос-Анджэлесе. Фільм быў названы лепшай карцінай года і лепшай карцінай у жанры "экшн". Крысціян Бэйл, выканаўца ролі Бэтмэна, стаў "супергероем" года; ён і Хіт Лэджэр абраныя лепшым экранным дуэтам. Асобны прыз дастаўся акцёрскаму ансамблю "Цёмнага рыцара", паведамляецца на сайце прэміі.

Лепшым сямейным фільмам гледачы абралі "ВАЛЛ*І", лепшай драмай - "The Secret Life of Bees" ("Таемнае жыццё пчол"), лепшай камедыяй - "27 Dresses" ("27 вяселляў"). Узнагароды дасталіся Ўілу Сміту (лепшы акцёр і лепшы акцёр у фільмах "экшн"), Рыз Уізерспун (лепшая актрыса), Брэду Піту і Кейт Хадсон (лепшыя выканаўцы галоўных роляў), Анджэліне Джолі (лепшая акторка ў фільме "экшн"), Адаму Сэндлеру і Ціне Фей (лепшыя камедыйныя акцёры).

У тэлевізійных намінацыях перамаглі "Доктар Хаўс" і "Героі". Х'ю Лоры, выканаўца ролі Грэгары Хаўса, атрымаў таксама прыз у катэгорыі "Тэлезорка".

Прэмія People's Choice Awards, фармальна не звязаная з "оскараўскай" гонкай, якая ўжо стартавала ў Галівудзе, з'яўляецца меркай народнай папулярнасці фільмаў, музычных і тэлевізійных праектаў мінулага года.

Фота: www.dimasubbotin.ru