Cёння завяршаецца цэнтралізаванае тэставанне
У Беларусі сёння завяршаецца цэнтралізаванае тэставанне. У заключны дзень пройдуць іспыты па хіміі.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, для праходжання тэсту па хіміі зарэгістраваліся прыкладна 22 тысячы чалавек.
Усяго на тэставанне па 14 агульнаадукацыйных дысцыплінах было пададзена больш за 558 тысяч заявак — амаль на 80 тысяч больш, чым летась.
Для абітурыентаў, якія не бралі ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні з-за паважнай прычыны ў асноўны дзень, устаноўлены рэзервовы дзень — 4 ліпеня.
Пры гэтым тэсты можна будзе здаць толькі ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
БелаПАН