Цётка Кім Чэн Ына знаходзіцца ў коме

Гэта здарылася пасля перанесенай аперацыі на галаўным мозгу, паведамляе interfax.by са спасылкай на паўднёвакарэйскую газету The JoongAng Ilbo. Як распавёў выданню чыноўнік у разведцы ЗША, Кім Ген Хі перанесла аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу ў 2013 годзе ў Парыжы.



Па яго словах, пасля аперацыі яна моцна схуднела — страціла каля 35 кг. Крыніца газеты абвергла паведамленні некаторых карэйскіх СМІ, быццам Кім Ген Хі здзейсніла самагубства. Па яго словах, яна ўсё яшчэ жывая.



Кім Ген Хі — адзіная сястра экс-лідара КНДР Кім Чэн Іра. Раней хадзілі чуткі, што яна пакутуе на наркатычную залежнасць і жыве асобна ад мужа.



Фота — ntv.ru