Цырымонію прэміі "Оскар" будзе весці Х'ю Джэкман
Цырымонію ўручэння прэміі Оскар у 2009 годзе будзе весці акцёр Х'ю Джэкман, перадае агенцтва France Presse. Прадстаўнік Амерыканскай кінаакадэміі пацвердзіў, што мерапрыемства ў кінатэатры "Кодак" у Лос-Анджэлесе 22 лютага 2009 года правядзе менавіта 40-гадовы Джэкман. Як адзначае агенцтва, такім чынам парушаецца даўняя традыцыя, калі вядучымі станавіліся комікі або камедыйныя акцёры.
Як адзначылі ў сумеснай заяве прадзюсары цырымоніі Лоўрэнс Марк (Laurence Mark) і Біл Кондан (Bill Condon), Джэкман з'яўляецца "віртуозным канферансье і прызнаным кінаакцёрам". У яго ёсць пачуццё стылю і элегантнасць, і яму павінна спадабацца, адзначылі прадзюсары.
Часопіс People нядаўна назваў Джэкмана "самым сэксуальным мужчынам". У 2004 годзе ён выйграў прэмію "Тоні" у намінацыі "лепшы акцёр мюзіклу", а ў 2005 годзе за вядзенне цырымоніі "Тоні" зарабіў узнагароду "Эмі".
Фота: www.caine-home.narod.ru