Да 2012 года ў Беларусі пабудуюць два падземныя сховішчы газу
У 2007-2012 гадах ў мэтах арганізацыі энергетычнай бяспекі ў Беларусі будуць пабудаваныя і ўведзеныя ў эксплуатацыю Мазырскае і Прыбугскае падземныя сховішчы прыроднага газу.
Гэтае рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта ад 19 чэрвеня 2007 года, апублікаваным на нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Згодна з дакументам, замоўцам па праектаванні і будаўніцтве газасховішчаў выступіць ААТ "Белтрансгаз", а фінансавацца будаўніцтва гэтых аб'ектаў будзе за кошт прыцягнутых крэдытаў, сродкаў "Белтрансгазу" і толькі пры неабходнасці - за кошт інавацыйнага фонду Міністэрства энергетыкі.
Указам прадугледжана, што страты сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканыя адабраннем зямель у мэтах выкарыстання іх для будаўніцтва падземных сховішчаў газу, кампенсуюцца за кошт сродкаў "Белтрансгазу".
БелаПАН