Да 2016 года ў Брэсце з'явяцца амаль 68 кіламетраў веладарожак (мапа)
Праграму па развіцці роварнага руху зацвердзіў гарвыканкам.
Як піша газета "Вечерний Брест", напрыканцы лістапада была распрацавана схема арганізаванага веламаршруту. Супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама разам з зацікаўленымі арганізацыямі праводзяць пашпартызацыю маршрутаў на тэрыторыі 13 мікрараёнаў горада. Іх агульная працягласць складзе 67,5 кіламетраў.
Да гэтага веладарожкі ў абласным цэнтры існавалі паасобку ў розных мікрараёнах. "Звязаць" іх ў адзіную сетку плануецца да канца 2015 года.
Апроч гэтага гарвыканкам вырашыў зрабіць пандусы на высокіх бардзюрах. Стварэнне безбар'ернага асяроддзя ў некаторых мікрараёнах плануецца завяршыць да 1 чэрвеня 2014 года.