Да 7 і 9 гадоў асудзілі ў Мінску "чорных рыэлтараў"
7 і 9 гадоў пазбаўлення волі атрымалі двое маладзёнаў, якія цягам шасці гадоў праз ашуканства высялялі людзей з дарагіх сталічных кватэр у вясковыя баракі. Таксама ім давядзецца выплаціць 900 мільёнаў рублёў.
Праз сваіх знаёмых у ЖЭСах яны знаходзілі даўжнікоў за камунальныя паслугі, як правіла, аматараў выпіць і пенсіянераў, а затым прапаноўвалі ім сваю дапамогу. Ашуканцы дзейнічалі па адпрацаванай схеме.
Пераафармлялі кватэры на сябе і прадавалі іх, а сапраўдных уладальнікаў вывозілі ў вёскі. У руках “рыэлтараў” фактычна дарма апынуліся, як мінімум, 15 дарагіх кватэр у Мінску. Абвінавачваныя сваёй віны не прызналі.
Яны лічаць сябе своеасаблівымі санітарамі, бо высялялі са сталіцы, па іх словах, людзей, якія дэградуюць. А кватэры – гэта ўзнагарода за добрую справу.
ОНТ