Да Андрэя Дзмітрыева дапусцілі адваката

Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Алена Танкачова. З яе словаў, сустрэча адбылася 25 снежня. Адвакатка Ірына Мініна ўпершыню змагла сустрэцца са сваім падабаронным, з яе ўзята падпіска аб неразгалошванні. Андрэй Дзмітрыеў з'яўляецца кіраўніком выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева, яго падазраюць у арганізацыі непарадкаў на плошчы Незалежнасці. З таго, што магла сказаць Ірына, яна паведаміла, што Андрэй знаходзіцца ў нармальным стане, засяроджаным, адказным. Стан здароўя не выклікае сур'ёзных засцярогаў, нягледзячы на тое, што адвакат ведае аб хранічных захворваннях з сэрцам. Доўгая немагчымасць зносін з Андрэем таксама выклікалі сумненні ў стане яго здароўя.