Да Аўстраліі набліжаецца катастрафічны ўраган (відэа)

Да берагоў Аўстраліі наблізіўся магутны цыклон "Ясі", памерам амаль як палова самога кантынета. Чакаецца, што ўвечары 2 лютага ён дасягне першага горада Кэрнс на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы, паведамляе Associated Press са спасылкай на метэаралагічную службу Аўстраліі.
З дапамогай ваенных у горадзе праходзіць эвакуацыя. Чакаецца, што ўзровень мора падымецца на 2 метры і выпадзе 1 метр ападкаў, а хуткасць ветру дасягне 250 кіламетраў за гадзіну.

Па папярэдніх разліках, цыклон пройдзе праз поўнач краіны і не закране тэрыторыі, што пацярпелі падчас студзеньскіх паводак.


Кадры са спадарожніка Аўстралійскага дзяржаўнага бюро метэаралогіі.



Тэрыторыя, якую закране ўраган. Першая гарады на яго шляху — Кэрнс і Інісфэйл


Фота: bom.gov.au