Да Беларусі не даехалі два мяхі нагрудных знакаў

Два мяхі разнастайных знакаў адрознення Украіны, Расіі і былога Савецкага Саюза знайшлі ўкраінскія пагранічнікі ў пункце пропуску «Выступовічы».

Падчас агляду на ўкраінска-беларускай мяжы цягніка «Кішынёў - Санкт-Пецярбург» у адным з купэ яны натрапілі на схаваныя пакеты з 20 тысячамі нагрудных знакаў.

Высветлілася, што іх гаспадаром быў праваднік цягніка. Ён вёз праз мяжу знакі 13 найменняў: «За службу на Каўказе», «Гвардыя Расіі», «За далёкі паход» ды іншыя. Зараз праваахоўныя органы высвятляюць, якім чынам у грамадзяніна Малдовы аказаліся ведамственныя ўзнагароды ды яшчэ ў такой вялізнай колькасці.

Новый регион