Да брэсцкага актывіста Турчыняка прыходзілі праваахоўнікі

На кватэру каардынатара брэсцкага руху "За свабоду" Дзяніса Турчыняка наведаліся міліцыянт і чалавек у цывільным. Яны прастаялі некаторы час перад кватэрай актывіста. Дзверы ім ніхто не адчыніў, пасля яны пачалі званіць у кватэры да суседзяў, паведамляе Радыё Свабода. Сёння пасля пяцісуткавага арышту павінны выйсці з-пад варты тры актывісты БХД: Юрка Бакур, Зміцер Шурхай і Андрэй Шарэнда.