Да гандлёвага дома “Ждановічы” будуць хадзіць тралейбусы

У перспектыве да гандлёвага дома “Ждановічы” будуць пракладзеныя тралейбусныя маршруты, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.
Плануецца, што тралейбусы будуць хадзіць па вуліцы Калеснікава ад дыспетчарскай станцыі “Кунцаўшчына” да прыпынку электрацягнікоў “Лебядзіны”.

Будаўніцтва тралейбуснай лініі занесена ў пералік мерапрыемстваў “Мінсктранса”, якія плануецца рэалізаваць да 2015 года.