Да канца лістапада не будуць хадзіць трамваі ад Машэрава да Зялёнага Луга
Да 30 лістапада з 9.30 да 15.00 будзе закрывацца рух трамваяў на ўчастку ад праспекта Машэрава да Зялёнага Лугу. Гэта звязана з выкананнем прац па рэканструкцыі трамвайных пуцей і кладцы асфальтабетоннага пакрыцця на вуліцы Якуба Коласа (ад вуліцы Дарашэвіча да Хмяльніцкага і ад вуліцы Калініна да Бялінскага).
Закрыццё руху трамваяў кампенсуюць працай часовага аўтобуснага маршруту № 158 (Д/С “Карбышава” - вуліца Змітрака Бядулі). Для пасажыраў гэтага аўтобуса, якія маюць дэкадныя і месячныя праязныя квіткі на трамвай, праезд бясплатны.
“Мінск-навіны”