Да канца месяца спякота не пакіне Беларусь
Анамальная спёка захаваецца ў нашай краіне да канца месяца. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Вольга Фядотава, галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра. Фядотава: “На жаль, істотных зменаў у характары надвор’я не прадбачыцца. Па-ранейшаму Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых паветраных мас, таму тэмпературны рэжым на гэтым тыдне будзе высокім, асабліва ў другой яго палове. Калі зноў тэмпература можа павышацца да 27-34 градусаў, а месцамі ў пятніцу і суботу па Беларусі нават да 35-36 градусаў".
Толькі ў нядзелю на захадзе краіны стане трошкі халадней: там тэмпература не выйдзе за межы 20-27 градусаў. Але на астатняй тэрыторыі ў нядзелю будзе ад 28 у цэнтральных раёнах да 35 градусаў на ўсходзе. Пры гэтым спякота месцамі будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі. А ў чацвер, 22 ліпеня, яны пройдуць па ўсёй тэрыторыі краіны. У асобных раёнах магчымы моцныя ліўні і шквалістыя ўзмацненні ветру.
Заўважна пахаладае, верагодна, на пачатку наступнага тыдня. Але бліжэй да канца месяца зноў стане на некалькі градусаў цяплей, кажуць сіноптыкі.