Да кіраўніка "СтудРады" прыйшлі з вобыскам

У кватэру аднаго з кіраўнікоў моладзевага праекта "СтудРада" Лізы Яфімавай намагаюцца трапіць супрацоўнікі КДБ. Яны прыйшлі з вобыскам і, верагодна, з прычыны адсутнасці гаспадыні пагражаюць узламаць дзверы.

Ліза ўжо накіравалася да месца жыхарства разам з адвакатам.

Як паведаміла Яфімава ў жывым эфіры Еўрарадыё, вобыск можа быць звязаны з яе праваабарончай дзейнасцю.