Да лістапада на ўсіх мінскіх аўтобусах усталююць аўтасістэму пажаратушэння

У Мінску да 1 лістапада ўсе гарадскія аўтобусы МАЗ будуць абсталяваныя аўтаматычнай сістэмай пажаратушэння. Пра гэта паведаміў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела прадпрыемства "Мінсктранс" Аляксандр Шкуратаў. Суразмоўца растлумачыў, што цяпер на прадпрыемстве эксплуатуецца больш за 400 аўтобусаў, на якіх заводам-вытворцам не ўсталяваныя сродкі супрацьпажарнай абароны. Гэта машыны, выпушчаныя да 2002 года.

У адсеках аўтобусаў усталююць спецыяльныя датчыкі, якія будуць рэагаваць на павышэнне тэмпературы ў салонах у выпадку ўзгарання або іншых здарэнняў. У выніку спрацоўкі аўтаматыкі аэразольны генератар замест пены вылучае газ, які гасіць полымя і не дае яму распаўсюджвацца. Газ бяспечны для пасажыраў.
 
БЕЛТА