Да Ломаця датэлефанаваліся толькі 35 гамельчукоў з 11 тысяч ахвотных
Жыхары Гомельскай вобласці зрабілі больш за 11 тысяч спробаў датэлефанавацца да старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця, які 22 кастрычніка правёў прамую тэлефонную лінію ў Гомелі. 35 тэлефонных званкоў былі плённымі, адзначае БелаПАН. Пытанні, агучаныя жыхарамі рэгіёна, датычыліся пераважна нездавальняльнай працы сферы ЖКГ, будаўніцтва, нявыплаты заробкаў і дзіцячых дапамог, звальненняў з працы.
Так, жыхара Рэчыцы хвалявала пытанне, чаму ў яго "жыроўку" па аплаце водазабеспячэння ўключаныя такія пункты, як "памыўка машыны" і "паенне сабак". Дарэчы, на "паенне сабак" камунальныя службы прадугледзелі пяць літраў воды ў суткі.
Жыхарка Чачэрскага раёна скардзілася, што кіраўнік гаспадаркі не выконвае свае абяцанні — не забяспечыў людзей збожжам, сенам, бульбай. "Кіраўнік павінен выконваць свае абяцанні! Гэта — палітычнае пытанне!" — абурыўся Ломаць і даручыў адмыслоўцам разабрацца з сітуацыяй.
Жыхар Гомеля скардзіўся, што гарвыканкам не рэгіструе яго фірму па размяшчэнні афішаў на рэкламных шчытах. Кіраўнік Дзяржкантролю заявіў, што гарвыканкам мае рацыю. На яго думку, рэклама — гэта палітычны бізнэс і пускаць туды прыватнікаў нельга. Ломаць паабяцаў, што "паразганяе гэтую хеўру, якая займаецца лёгкім бізнэсам".
Акрамя тэлефанаванняў Ломацю былі накіраваныя 116 пісьмовых зваротаў — для лістоў быў падрыхтаваная адмысловая паштовая скрыня.