Да Мінску далучылі частку Смалявіцкага раёна
Частку Смалявіцкага раёна далучылі да беларускай сталіцы. Мінскі абласны Савет дэпутатаў прыняў рашэнне перадаць у адміністрацыйнае падпарадкаванне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў амаль 117 гектараў земляў Смалявіцкага раёна, якія мяжуюць з мікрараёнам Сокал. Паводле звестак "Народнай газеты", на гэтай тэрыторыі плануецца пабудаваць новы авіяцыйны завод і іншыя аб'екты авіяцыі.