Да навагодніх ёлак мінчукоў пусцяць праз металадэтэктары
У навагоднюю ноч на галоўныя мінскія пляцоўкі міліцыя будзе прапускаць людзей праз турнікеты і металадэтэктары. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка сталічнай міліцыі Ігар Яўсееў. Яўсееў: "Нашыя грамадзяне з разуменнем да гэтага ставяцца. Гэта з мэтай таго, каб не дапусціць туды пранос забароненых прадметаў, асобаў у нецвярозым стане. Вядома, мы разумеем, што гэта будзе Новы год, таму супрацоўнікі будуць ветліва, уважліва ставіцца да грамадзян, аказваць дапамогу. Ну, а тыя людзі, якія перабяруць, — будзем дастаўляць дадому ці ў медвыцвярэзнік".
Акрамя таго, перад пачаткам навагодніх святаў мінская міліцыя праверыла месцы правядзення масавых святочных гульняў.
Акрамя таго, перад пачаткам навагодніх святаў мінская міліцыя праверыла месцы правядзення масавых святочных гульняў.