Да Сабору Беларускіх святых далучана 14 пакутнікаў

У Сабор Беларускіх святых унесеныя новыя святыя. Яны нарадзіліся, жылі, неслі служэнне на тэрыторыі Беларусі, аднак скончылі сваё жыццё ў іншых епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы, якімі і былі кананізаваныя. Святы Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне далучыць да Сабору Беларускіх святых 14 пакутнікаў. Сярод іх святарнапакутнік Ціхан (Ніканораў), архіепіскап Варонежскі, у 1899 — 1902 гг. — епіскап Полацкі і Віцебскі. Святарнапакутнік Ёна (Лазараў), епіскап. У 1900 г. – казначэй і рызнічны Полацкага архірэйскага дома. Святар-пакутнік Афанас (Кіслоў), іярэй. У 1910-1916 гг. служыў дыяканам у царкве в. Сіроціна Віцебскага ўезду. І іншыя.

Сайт "Народныя навіны Віцебска" прыгадвае, што з Беларуссю быў таксама звязаны лёс свяціцеля Ціхана (Бялавіна), Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. У 1914-1917 гг. ён кіраваў Віленскай епархіяй, у склад якой часткова ўваходзіла тэрыторыя цяперашніх Наваградскай, Гарадзенскай і Полацкай епархій.