Да вечара Кастрычніцкая плошча ў Мінску будзе заблакаваная?

У беларускай сталіцы ідзе падрыхтоўка да вечаровай акцыі апазіцыі. Праўдападаобна, на галоўную плошчу Мінску апазіцыянерам патрапіць не ўдасца.
Сёння раніцай блогеры змясцілі фота, якое ілюструе падрыхтоўку ўладаў. У дварах каля плошчы ўжо падрыхтаваныя турнікеты, якімі будзе "ўмацоўвацца" ачапленне.

Нагадаем, акцыя на Кастрычніцкай плошчы прызначаная на 20.00, але напярэдадні лідэры апазіцыі заявілі, што яе фармат яшчэ не вызначаны.