Да Зямлі набліжаецца двухвостая камета

Да Зямлі з ускраіны Сонечнай сістэмы набліжаецца камета Лулінь. Да канца лютага камету можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам, перадае БЕЛТА. Бліжэй за ўсё да Зямлі — на адлегласць каля 60 млн км — камета падыдзе 24 лютага. Камета была адкрытая ў ліпені 2007 года двума астраномамі — Цюань Чжы Е і Чы Шэн Лін. Яна атрымала назву ў гонар абсерваторыі Лулінь, дзе працаваў адзін з астраномаў.

На фатаграфіях у каметы відаць два хвасты. Аднак гэта не больш як ілюзія. Выкліканая яна тым, што камета Лулінь ляціць па крывой арбіце, і хвост так загнуўся, што яго відаць з двух бакоў адначасова.