Дачка Астрыд Ліндгрэн наведала Мінск
Нагодай для прыезду стала прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі "Піпі Доўгаяпанчоха". Гэтая падзея адбылася 10 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы. Карын Ньюман, дачка вядомай шведскай пісьменніцы, зачытала для прысутных урывак з кнігі на мове арыгіналу.
Беларуская версія папулярнай дзіцячай кнігі выйшла накладам у 2000 асобнікаў. Як паведамляе БелаПАН, яна патрапіць у кнігарні і бібліятэкі.
Дарэчы, гэта ўжо не першая дзіцячая кніга, перакладзеная са шведскай мовы на беларускую. Летась у свет выйшла першая аповесць з самага вядомага цыкла Астрыд Ліндгрэн — "Малы і Карлсан-з-даху".