Дачка Івана Кулікова трапіла ў псіхіятрычную бальніцу
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў сын экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Уладзімір. Па яго словах, Алена некалькі дзён была ў Маскве пасля допыту ў Мінску. Аднак стан яе здароўя выклікаў сур'ёзны непакой, і жанчыне некалькі разоў выклікалі лекара. Па словах Уладзіміра Кулікова, урэшце Алена вымушаная была легчы ў бальніцу, бо ў яе разьвілася псіхічнае расстройства.
Нагадаем, што яе бацьку, экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Івана Кулікова абвінавацілі ў крадзяжы ў буйным памеры, здзейсненым праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. 61-гадовага доктара фізіка-матэматычных навук абвінавчваюць, што за 8 гадоў (2000—2008) ён скраў 22,3 млн. рублёў, аформіўшы двух фіктыўных работнікаў. Уладзімір Кулікоў у каментарыі адзначыў, што ягонага бацьку абвінавачваюць у тым, што ён быццам штомесяц краў каля 39 долараў.