Дацкі міністр папрасіў прабачэння за нашэсці вікінгаў

Міністр культуры Даніі Браян Мікельсон папрасіў прабачэння перад ірландскім народам за нашэсці вікінгаў, якія адбываліся 1200 гадоў таму.
Прабачэнні за сваіх продкаў Мікельсон прынёс на ўрачыстасцях з нагоды прыбыцця ў Дублін старажытнаскандынаўскага карабля.

“У Даніі мы, вядома, ганарымся гэтым караблём, але чым мы не ганарымся, дык гэта стратамі, якія былі нанесеныя Ірландыі ў выніку нашэсця вікінгаў”, сказаў міністр.

Газета.Ру