Daft Punk запішуць саўндтрэк да "Трону-2"
Французскія электроншчыкі Daft Punk атрымалі запрашэнне напісаць
саўндтрэк да фільма «TR2N» - сіквэла папулярнай навукова-фантастычнай
стужкі «Tron», выпушчанай у 1982-м годзе на студыі Ўолта Дыснея. «Tron» стаў адным з першых амерыканскіх фільмаў, у вытворчасці якога актыўна выкарыстоўвалася кампутарная графіка, з-за чаго і карыстаецца цяпер культавым статусам у кінаманаў.
Рэжысёрам другой часткі «Трона» стане Джозаф Касінскі. Яго папярэднік на гэтым пасту – Стывен Лісбергер – выступіць гэтым разам у якасці сапрадзюсера фільма. Галоўную ролю праграміста Кевіна Фліна сыграе, як і ў першай частцы, вядомы акцёр Джэф Брыджэс.
У цяперашні час Daft Punk знаходзяцца ў лос-анжэлескай студыі, дзе запісваюць музыку да фільма. Саўндтрэк да «Трону» стане першай студыйнай працай гурта з моманту выхаду ў 2005-м апошняй на сёння «нумарной» кружэлкі Daft Punk «Human After All».
Фота: www.iplugyou.ru