ДАІ аб'явіла 31 снежня днём бяспекі руху

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "П'янаму не месца за рулём!" зладзяць 31 снежня супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміла начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Жана Трайно.

Напярэдадні Новага года супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, вучэбныя ўстановы і аўташколы сталіцы. Міліцыянеры нагадаюць пра правілы бяспечных паводзінаў на дарозе, заклічуць кіроўцаў адмовіцца падчас святаў ад паездак на аўтамабілі нападпітку.