ДАІ адменіць штрафы за паездку ў вясельным картэжы
Упраўленне ДАІ Міністэрства ўнутраных справаў прапанавала шэраг зменаў у Правілы дарожнага руху. Па словах даішнікаў, магчыма, для веласіпедыстаў стануць абавязковымі шлемы і рэкамендацыйнымі — святлоадбівальныя камізэлькі. Ад кіроўцаў скутэраў змененыя правілы будуць патрабаваць у абавязковым парадку як шлемы, так і святлоадбівальныя камізэлькі. Гэткія ж камізэлькі прымусяць апрануць тых, хто кіруе возам.
Новыя Правілы дарожнага руху не прадугледжваюць пазбаўлення правоў за групавыя паездкі. Па цяперашніх правілах фармальна супрацоўнік ДАІ можа пазбавіць правоў, напрыклад, удзельнікаў вясельнага картэжу.
Інтэрфакс