ДАІ блакуе дарогу ў Мінск для рэгіянальных прадпрымальнікаў
18 лютага супрацоўнікі ДАІ перашкодзілі праезду ў Мінск гомельскай прадпрымальніцы, члена каардынацыйнага савета ІП Ірыны Камінскай.
Паводле яе слоў, каля 04.00 яна з мужам выехала ў Мінск, каб набыць тавар для сваёй крамы. На трасе іх спынілі супрацоўнікі ДАІ. Па прычыне таго, што ў дакументах стаяць нібыта “не тыя штампы”, кіроўцу папрасілі перасесці ў міліцэйскі аўтамабіль.
Затым яго адвезлі на медыцынскі агляд, а прадпрымальніцы давялося пешшу ісці па трасе. Нагадаем, сёння ў Мінску а 12-й гадзіне адбудзецца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў.
Напярэдадні да Камінскай прыходзілі міліцыянты і патрабавалі, каб у гэты дзень яна была дома, пагражалі крымінальнай справай.
БелаПАН