ДАІ будзе сачыць за ліхачамі з адлегласці ў 30-50 км

У аснове інавацыйнай тэхналогіі — вымяральнікі хуткасці з відэафіксацыяй “Арэна”, якія выкарыстоўваюцца цяпер, а таксама аўтаматызаваны комплекс “Аўтабура”. Іх падлучаць за GPRS-сувязі і такім чынам будуць сачыць за дарогай нават з адлегласці ў 30-50 км.

Вымяральнікі “Арэна” выстаўляюцца на аварыйныя ўчасткі дарогі ў схаваным рэжыме, без прысутнасці патруля ДАІ. Далей фотаматэрыялы з зафіксаванымі парушэннямі з боку кіроўцаў будуць перадавацца на мабільны пункт дарожнай інспекцыі. Адначасова праз аўтаматызаваны комплекс “Аўтабура” інспектары атрымаюць патрэбную інфармацыю пра транспартны сродак парушальніка.

Атрымаўшы звесткі пра аўтамабіль, які набліжаецца, супрацоўнік ДАІ спыніць менавіта парушальніка, не адбіраючы час у дысцыплінаваных удзельнікаў дарожнага руху.

Такую тэхналогію ўжо выпрабоўвалі на дарогах Гомельшчыны і яна паказала сваю эфектыўнасць. Толькі за 4 гадзіны працы выяўлена болей за 140 парушэнняў рэжыму хуткасці, паведамляе БЕЛТА.