ДАІ пераведзеная на ўзмоцнены варыянт нясення службы
Асабісты склад Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з высокай аварыйнасцю на дарогах, паведамляе "Інтэрфакс". Гэта звязана з павелічэннем колькасці дарожна-транспартных здарэнняў. Таму ДАІ павялічыла колькасць нарадаў на вуліцах і трасах, а таксама прыцягнула да выканання задач супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі.
Асноўнай прычынай ДТЗ ва ўмовах масавага выезду аўтамабілістаў з гарадоў у перадвыходныя і выходныя дні міліцыянты называюць перавышэнне хуткасці і абгоны з парушэннямі правілаў руху.
13-15 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ будуць з верталёта кантраляваць напрамак Віцебск — Віцебскі раён — Жодзіна, Талачын — Крупкі — Барысаў, Жодзіна — Баравая.