ДАІ раіць кіроўцам быць уважлівымі ў снежнае надвор’е
Сітуацыя на дарогах Беларусі стабільная і знаходзіцца пад кантролем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў дзяжурнай частцы ДАІ Міністэрства ўнутраных справаў.
За апошнія суткі на дарогах краіны адбылося 179 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 2 чалавекі загінулі, 11 атрымалі раненні. Асноўная прычына ДТЗ — невыкананне правілаў дарожнага руху, у тым ліку пешаходамі.
У дзяжурнай частцы нагадалі, што ў сувязі з умовамі надвор’я кіроўцам неабходна быць максімальна асцярожнымі на дарозе. Снег выпаў па ўсёй тэрыторыі краіны. Аднак дарожныя службы працуюць аператыўна, снег своечасова прыбіраюць з праезнай часткі.