ДАІ выпісала штраф гродзенскім камунальнікам
Нагодай сталі дзеянні камунальнікаў падчас адзінага ў гэтым сезоне снегападу.
Як піша газета "Вечерний Гродно", на пачатку снежня камунальнікі выкідвалі снег на праезную частку. Цяпер стала вядома, што за такія дзеянні ім давядзецца адказаць.
У ДАІ кажуць, што па Правілах добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, нельга складаваць снег каля прыпынкаў грамадскага транспарту, пешаходных пераходаў, скрыжаванняў. Нельга таксама перамяшчаць снег на праезную частку вуліцы, бо гэта небяспечна і стварае перашкоды для руху транспарту. Рабіць гэта можна, толькі калі на вуліцы плюсавая тэмпература.
За парушэнне Правіл добраўпарадкавання прадугледжаны штраф — ад 520 тысяч да 2,6 млн рублёў (ад 4 да 20 базавых велічыняў).
Фота — з архіву onliner.by