ДАІ заклікае аўтааматараў адмовіцца ад паездак 9 студзеня
Мінскае ДАІ заклікае аўтааматараў адмовіцца ад паездак у бліжэйшыя суткі. 9 студзеня ў Мінску на працягу дня чакаецца моцны снегапад, мяцеліца, магчымыя заносы і галалёд на дарозе. У Мінску будзе працаваць снегаўборачная тэхніка. Таму Дзяржаўтаінспекцыя таксама заклікае ўладальнікаў транспартных сродкаў не пакідаць іх на праезных частках на працяглы час. У адваротным выпадку яны будуць перастаўленыя ці адбуксаваныя эвакуатарамі на ахоўныя стаянкі.
Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы пераканаўча просіць вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, выбіраць хуткасць руху зыходзячы з умоў дарогі і надвор'я, трымаць бяспечную дыстанцыю і выконваць правілы праезду пешаходных пераходаў, паведамляе агенцтва "БелаПАН".