ДАІшнікі раздаюць святлоадбівальныя камізэлькі

Калі ў Баранавічах са скарачэннем светлавога дня пачалі жорстка караць за з’яўленне на вуліцы без флікераў, то ў раёне ДАІшнікі даюць папярэджанні і дораць сьвятлоадбівальныя камізэлькі пажылым роварыстам і уладальнікам гужавога транспарту. Міліцыянты раздалі ўжо 50 камізэлек і папярэдзілі, што калі яшчэ раз заўважаць роварыста ці фурмана без камізэлькі – будзе штраф.

Іван Юрашчык, Баранавічы