Даішнікі скамандуюць кіроўцам "Астынь!"

Акцыю пад умоўнай назвай "Астынь!" правядуць у Мінску 16 ліпеня інспектары сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Дапаможа ім прадпрыемства па вырабе марожанага, паведамляе газета "Звязда". У ДАІ адзначаюць, што ў бліжэйшыя дні чакаецца спякотнае надвор'е. Таму, перш чым сесці за руль, варта ўлічваць не толькі свой фізічны стан, але і ўсіх пасажыраў.