Далай-лама раскрытыкаваў заяву Шэран Стоўн
Далай-лама заявіў, што не падтрымлівае меркаванне актрысы Шэран Стоўн,
якая заявіла на фэсце ў Канах, што прычынай Сычуаньскага землятрусу ў
Кітаі стала дрэнная карма ўлад краіны, якія канфліктуюць з
прыхільнікамі незалежнасці Тыбета. 72-гадовы манах адзначыў, што з пункта погляду будыста ўсё, што адбываецца ў свеце, ёсць карма. "Аднак вось гэты пэўны каментар (Стоўн) - я не ведаю, што і сказаць", - заявіў Далай-лама на сустрэчы з журналістамі.
Раней Стоўн неаднаразова паведамляла пра свае сяброўскія адносіны з Далай-ламам.
Пасля інтэрв'ю актрысы ў Канах, імгненна растыражаванага ў інтэрнэце, усе плакаты дома моды Christian Dior з малюнкам Стоўн былі прыбраныя з крам сеткі ў Кітаі, а кампанія апублікавала заяву, у якім ад твару Стоўн папрасіла прабачэння за словы актрысы. Сама Шэран заявіла пазней газеце The New York Times, што не прыносіла выбачэнняў, зробленых Christian Dior.
Нагадаю, колькасць ахвяраў Сычуаньскага землятрусу, які адбыўся 12 траўня 2008 года, перавышае 70 тысяч чалавек.
Інтэрв'ю Стоўн на фэсце ў Канах даступна на YouTube.
Фота: www.tgrad-photo.narod.ru