Дамовы па АЭП ратыфікаваныя

Савет Рэспублікі сёння ўхваліў пакет з 18 дамоваў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. З улікам учорашняга ўхвалення Палатай прадстаўнікоў дакументы па АЭП можна лічыць ратыфікаванымі.

Адно з відавочных наступстваў гэтага кроку - адмена з 1 студзеня 2011 года мытаў на нафту і нафтапрадукты, што ўвозяцца з Расіі.