Данію прызналі самай камфортнай краінай Еўропы
Данія прызнаная самай камфортнай для пражывання краінай Еўропы. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання парыжскай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Спецыялісты высветлілі, што датчане — найбольш шчаслівыя еўрапейцы, паколькі на іх радзіме досыць нізкі ўзровень беспрацоўя, камфортныя ўмовы працы і высокія заробкі.
Не апошнюю ролю ў фармаванні станоўчых адносінаў да жыцця грае таксама і ўзровень ВУП на душу насельніцтва, які ў Даніі складае крыху больш за 68 тысяч долараў, піша Forbes.
На другім месцы ў рэйтынгу камфортных краін апынулася Фінляндыя, на трэцім — Нідэрланды.
Працуючы над даследаваннем, АЭСР апытала жыхароў 140 краін свету. Рэспандэнты, старэйшыя за 15 гадоў, павінны былі адказаць на некалькі пытанняў па выніках пражытага дня.