Дарадца Камароўскага: Беларусь — цяжкі выпадак

"Беларусь — цяжкі выпадак, але, магчыма, не безнадзейны", — заявіў сёння дарадца польскага прэзідэнта Камароўскага прафесар Раман Кузняр у інтэрв'ю радыёстанцыі TOK FM. Так ён пракаментаваў тое, што адбылося ў Беларусі пасля падзеяў 19 снежня, паведамляе БелаПАН.

Кузняр лічыць, што беларуская апазіцыя можа зрабіць высновы, стаць больш згуртаванай. Тады — "будзе каму дапамагаць".