Дарафееў пакінуў эфір АНТ
Сяргей Дарафееў адхілены ад працы ў эфіры тэлеканала АНТ. Пра гэта вядучы ток-шоў "Выбар" паведаміў сёння БелаПАН пасля сустрэчы з кіраўніцтвам канала.
За ім захаваная пасада дырэктара дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ. Аднак "пра працу ў эфіры гаворкі не ідзе", бо "кіраўніцтва той праграмы выказала незадаволенасць з яе нагоды", — патлумачыў Дарафееў. Ён выказаў упэўненасць у тым, што ягоная кар'ера тэлевядучага не завершыцца: "Думаю, мы яшчэ сустрэнемся ў эфіры".
Нагадаем, Дарафеева адправілі ў адпачынак пасля выпуску 19 снежня ток-шоў "Выбар", на якім абмяркоўваліся вынікі кампаніі па выбарах прэзідэнта. Праекты "Выбар" і "Выбар+" у эфір больш не выходзілі.