Дарафеева праспявае на 4,5 тысячах канцэртах у вёсках

У рэгіёнах Беларусі і Мінску сёлета запланавана амаль 4,5 тысячы канцэртаў з удзелам дзяржаўных калектываў пры падтрымцы рэспубліканскага і абласных бюджэтаў. Пра гэта ўчора на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры паведаміў начальнік упраўлення мастацтваў Міхаіл Казловіч.

Па яго словах, Беларуская дзяржаўная філармонія і філармоніі абласнога падначалення распрацавалі перспектыўныя планы гастрольна-канцэртнай дзейнасці на сёлета.

Адмысловая ўвага надаецца абслугоўванню сельскага насельніцтва, дзе за 5 месяцаў арганізавана больш за 700 канцэртаў.

У раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, за студзень-травень 2007 года праведзена больш за 100 канцэртаў, а ў аграмястэчках — 283.

БЕЛТА