"Дармаед" залез праз балкон у кватэру і збіў жанчыну табурэткай
Пасля гэтага ён забраў тэлевізар і ўцёк. Зламысніка затрымалі.
У Гомелі мужчына, які нідзе не працуе, праз балкон залез у чужую кватэру. Там ён збіў табурэткай 48-гадовую гаспадыню (яна таксама беспрацоўная), забраў тэлевізар і уцёк.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, пацярпелая звярнулася ў міліцыю толькі праз два дні. Падазраванага ўжо затрымалі. Раней ён быў асуджаны за крадзеж.
Здымак з сацыяльных сетак.