Дарвін, Мадона і Папялушка нарадзіліся летась ва Украіне
Міністэрства юстыцыі гэтай краіны прааналізавала імёны, якімі ўкраінцы называлі сваіх дзяцей. Дзяўчынак найчасцей называлі - Сафія, Дарына, Дар’я і Крысціна, хлопчыкаў - Вадзім, Раман, Глеб і Уладзіслаў. Бацькі нярэдка выбіраюць рэдкія і незвычайныя імёны. Паводле словаў міністра юстыцыі Украіны, на гэта моцна ўплываюць папулярныя кнігі і серыялы.
Таксама шмат біблейскіх і гістарычных імён. Калі ў Крыме жывуць Рацібор і Дарвін, дык у Вінніцкай вобласці - Саламон і Маісей, у Днепрапятроўскай - Адам, Спартак і нават Шакіра.
А вось у Харкаўскай вобласці хлопчыка назвалі Шахідам, паведамляе «Інтэрфакс».