Дар'я Домрачава атрымала чарговую перамогу

Беларуская біятланістка ў нядзелю выйграла гонку пераследу на 10 кіламетраў на этапе Кубка свету ў фінскім Канціёлахці Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава ў нядзелю выйграла гонку пераследу на 10 кіламетраў на этапе Кубка свету ў фінскім Канціалахці.

Яе вынік — 31.32,6, на чатырох агнявых рубяжах Домрачава зрабіла толькі адзін промах.

Другое месца ў Магдалены Нойнер (12,1), трэцяе — у Сімоны Хаўсвальд (+18,1) — абедзьве прадстаўляюць Нямеччыну.

Людміла Калінчык заняла 24-е месца, Вольга Кудрашова — 33-е, Ала Таўкач — 46-е. Агулам у гонцы пераследу ўдзельнічалі 56 спартсменак.

Нагадаем, што ўчора Дар'я Домрачава выйграла спрынтарскую гонку на 7,5 км.




Фота — biathlon-online.de