Дар'я Домрачава заняла 8-е месца ў алімпійскім спрынце

Дар'я Домрачава заняла 8-е месца ў алімпійскай спрынтарскай гонцы на 7,5 км. Беларуская біятланістка пераадолела дыстанцыю без штрафных кругоў. Але пераможцы — славацкай спартоўцы Анастасіі Кузьміной — саступіла больш за паўхвіліны. Іншыя беларускія біятланісткі размеркаваліся ў выніковым пратаколе наступным чынам: Людміла Калінчык заняла 17-е месца, Надзея Скардына — 28-е, Вольга Назарава — 74-е.

16 лютага ў біятланістак адбудзецца гонка пераследвання. А сёння, 14 лютага, за медалі ванкуверскай Алімпіяды ў спрынце пазмагаюцца мужчыны, паведамляе агенцтва "БелаПАН".